Чытка п’есы «Малая нарацыя»

Як суаднесці маленькую гісторыю свайго жыцця з вялікай гісторыяй сваёй краіны? І ці ёсць яна ўвогуле, гэтая гісторыя?


Даведаўшыся, што яго дзед Войтэк Дзедушыцкі супрацоўнічаў са службамі бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі, Войцех Зямільскі супастаўляе сябе з гэтай праўдай і стварае паліфанічнае і горкае выказванне аб тым, як лёгка простыя закіды могуць знішчыць чалавека.


Войтэк Зямільскі – тэатральны рэжысёр і візуальны мастак. Працуючы на памежжы формаў і шукаючы сябе ў разнастайнасці перфарматыўных мастацтваў, ён стварае сусветы, якія спалучаюць у сабе эстэтычны вопыт і інтэлектуальныя даследаванні. З’яўляецца заснавальнікам праекта XS Arts Centre, сузаснавальнікавам руху «Пікнік на Галгофе Польшча», а таксама супрацоўнікам галерэі BWA Warszawa.


Пераклад п'есы: Андрэй Хадановіч.


Выканаўца: Максім Брагінец.


Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца на чытку можна тут.


Мерапрыемства адбудзецца ў межах pop-up фестывалю «На розныя галасы. Polish Plays», які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў межах Месяца польскай літаратуры.

Як суаднесці маленькую гісторыю свайго жыцця з вялікай гісторыяй сваёй краіны? І ці ёсць яна ўвогуле, гэтая гісторыя?

  • Режиссёр: Аляксандр Марчанка
  • Страна: Польшча
  • Язык: беларуская
  • Субтитры: нет
  • Продолжительность: прыблізна 1 гадзіна
  • Год: 2019
  • В ролях: чытае Максім Брагінец
  • Жанр: чытка п'есы
  • Возрастное ограничение: 16+

    19 ноября, 2019
    • Культурны хаб Ок16
      (Октябрьская, 16/27)

    Cheap Nike Shoes Sale Free Nike Run Shoes Online Store