Творчая сустрэча «Незнаёмы Караткевіч»

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра Караткевіча-этнографа, паглядзяць шэраг унікальных дакументальных фільмаў пра Беларусь, створаных па сцэнарыях пісьменніка.


Уладзімір Караткевіч знаёмы нам перш за ўсё як класік беларускай літаратуры, выбітны паэт, празаік і публіцыст. Малавядомай застаецца другая важная частка яго прафесійнай біяграфіі. Караткевіч таксама быў заўзятым этнографам і фалькларыстам, цікавіўся народнымі казкамі, легендамі і паданнямі, якія ён рупліва збіраў не адзін год па ўсёй Беларусі.


У 1960 – 1970-х гадах Акадэмія навук Беларусі ініцыявала шэраг этнаграфічных экспедыцый па краіне. Вынікамі гэтых падарожжаў сталі збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, артыкулы, эсэ, даследаванні, а таксама дакументальныя кінастужкі, сцэнарыстам некаторых з iх выступіў Караткевіч.


На творчай сустрэчы «Незнаёмы Караткевіч» будуць паказаны малавядомыя шырокай аўдыторыі стужкі «Сведкі вечнасці» (1964), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), «Памяць каменя» (1966) і «Родная зямля» (1972), а таксама пройдзе іх абмеркаванне з удзелам даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча.


Запрашаем далучыцца да сустрэчы і разам адкрыць незнаёмую нам Беларусь Уладзіміра Караткевіча.

Адкрываем разам незнаёмую нам Беларусь Уладзіміра Караткевіча!

  • Язык: Беларуская
  • Возрастное ограничение: 12+

    27 июня, 2018