26 красавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 16) пройдзе другая сустрэча, прысвечаная творчасці нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча. Гэтым разам мінчане даведаюцца пра Караткевіча-этнографа, паглядзяць шэраг невядомых дакуменатальных фільмаў пра Беларусь, знятых па сцэнарах пісьменніка. 



Уладзімір Караткевіч знаёмы нам перш за ўсе як класік беларускай літаратуры, выбітны паэт, празаік і публіцыст, але малавядомай з’яўляецца другая важная частка яго прафесійнай біяграфіі. Караткевіч таксама быў заўзятым этнографам і фалькларыстам, цікавіўся народнымі казкамі, легендамі і паданнямі, якія ён рупліва збіраў не адзін год па ўсёй Беларусі.


У 60-70-х гадах мінулага стагоддзя, Акадэмія Навук Беларусі ініцыіравала этнаграфічныя экспедыцыі па краіне, вынікамі гэтых падарожжаў сталі: збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, артыкулы, эсэ, даследаванні, дакументальныя стужкі, сцэнарыстам некаторых з iх выступіў Караткевіч.


Гэтыя фільмы ніколі не былі паказаны шырокай публіцы і зараз мы ўпершыню прадстаўляем іх увазе мінчан.


На творчай сусрэчы “Незнаёмы Караткевіч” будуць паказаны: “Сведкі вечнасці” (1964), “Будзь шчаслівая, рака” (1964), “Памяць каменя” (1966) і “Родная зямля” (1972), а таксама пройдзе іх абмеркаванне з удзелам даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча.


Запрашаем далучыцца да творчай сустрэчы і разам адкрыць незнаёмую нам Беларусь Уладзіміра Караткевіча.


Квіткі на сустрэчу можна купіць на сайце artcorporation.by.